Гулец "Барусіі" перад матчам Лігі чэмпіёнаў справіў на полі малую патрэбу

Марыё Гетцэ пабег за мячом, які вылецеў за рэкламныя шчыты. Там ён вырашыў скарыстацца магчымасцю і... справіць малую патрэбу. Футбаліст стаў на калені і схаваўся за шчыты. Аднак гэты момант зафіксаваў мясцовы аператар, які здымаў трэніроўку дортмундскай "Барусіі", паведамляе сайт delfi.lv.