Гумінскі не бачыць сэнсу ў візіце ў Мінск прадстаўніка ПА АБСЕ
Асноўная мэта візіту — вывучэнне сітуацыі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі не бачыць сэнсу ў візіце ў Мінск кіраўніка працоўнай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі Уты Цапф. Пра гэта ён заявіў 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Па словах Гумінскага, пра адсутнасць такой неабходнасці ён заявіў Цапф падчас сустрэчы ў Вене, дзе 24—25 лютага праходзіла зімовая сесія ПА АБСЕ.
Як паведамлялася раней, працоўная група Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі плануе наведаць Мінск 27—29 сакавіка. Ліст пра магчымасць арганізацыі такога візіту кіраўнік працоўнай групы Ута Цапф накіравала ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамляе БелаПАН.
Фота: telegraf.by