Хакеісты “Гомеля” абыгралі “Хімік-СКА” з сенсацыйным лікам
Вынік матчу — 10:0. Гамяльчане прымалі каманду з Наваполацку ў сябе дома ў рамках 10-га тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.
Астатнія вынікі матчаў гэтага тура: “Металург” — “Віцебск” — 4:1, “Юніёр” — “Металургс” — 3:2, “Шахцёр” — “Нёман” — 2:3 (у авертайме), “Магілёў” — “Ліда” — 1:2, інфармуе БелаПАН.
Становішча каманд:
“Гомель” — 26 ачкоў (10 матчаў; розніца шайбаў 55-14)
“Металург” — 23 (8; 38-12)
“Металургс” — 18 (10; 25-19)
“Нёман” — 17 (10; 40-19)
“Ліда” — 17 (8; 24-22)
“Юніёр” — 16 (9; 19-20)
“Брэст” — 9 (9; 27-41)
“Шахцёр” — 8 (9; 28-35)
“Хімік-СКА” — 8 (9; 23-38)
“Магілёў” — 6 (9; 15-40)
“Віцебск” — 2 (9; 13-47).
Наступны тур пройдзе 30 верасня і 1 кастрычніка.