Хакеісты зборнай Беларусі занялі ў Швейцарыі апошняе месца (відэа)
Каманда Андрэя Скабелкі выступіла на турніры "Arosa challenge" няўдала.
Спачатку беларуская дружына саступіла швейцарцам — 1:3, а ўчора прайграла нарвежцам — 1:4 (0:1, 1:1, 0:2). У першым матчы шайбу закінуў Андрэй Стась, у другім — Міхаіл Грабоўскі. Адзначым, што браму нарвежскай зборнай абараняў мінскі дынамавец Ларс Хаўген, беларускай каманды — Сцяпан Гарачэўскіх.
Пераможцамі турніру стала зборная Швейцарыі, якая разграміла славакаў з лікам 5:0.
Нагадаем, што ў лютым 2013-га зборная Беларусі ў Даніі пазмагаецца за адзіную пуцёўку на Алімпійскія гульні 2014 года ў Сочы. Сапернікамі беларусаў будуць зборныя Славеніі, Украіны і Даніі.
Фота — bymedia.net