Human Rights Watch заклікае расследаваць адносіны з затрыманымі на Плошчы

Праваабаронцы Human Rights Watch заклікаюць беларускія ўлады правесці неадкладнае расследаванне фактаў жорсткіх адносін да затрыманых ўдзельнікаў падзей 19 снежня. Адпаведная заява змешчана на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

Спасылаючыся на дадзеныя праваабаронцаў міжнароднай наглядальнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй у Беларусі і беларускага Цэнтра прававой трансфармацыі, Human Rights Watch адзначае: "У шматлікіх выпадках супрацоўнікі сіл бяспекі білі і абражалі людзей, трымалі іх на працягу шматлікіх гадзін на холадзе без доступу да ежы, вады і туалету. Суды выносілі прысуды паспешна, без правядзення належнага разгляду. Гэта была пародыя на правасуддзе ад пачатку да канца".

Фота: ashrafiehtimes.com