Ілля Яшын: Галоўны лідар у расійскай апазіцыі мае прозвішча Twitter (фота)
Паліцыя пакуль не атакуе лагера апазіцыі ў Маскве, які з'явіўся на Чыстапрудным бульвары ў расійскай сталіцы каля помніка паэту Абаю Кунанбаеву.
Аднак стварыць намётавае мястэчка "сілавікі" не дазваляюць. Тым не менш, у лагеры ўжо з'явілася дружына і камендант — Ілля Яшын, адзін з лідараў арганізацыі "Салідарнасць", які раней удзельнічаў у апазіцыйных акцыях і ў Беларусі.
"Мы прыйшлі да фармата безтэрміновай акцыі пратэсту, — цытуе словы Яшына Газета.ru. — Мы змаглі даць паліцыянтам зразумець, што нас немагчыма разагнаць. Вы згоніце нас з адной плошчы — мы з'явімся на іншай плошчы. Арыштуйце адных лідараў — з'явяцца іншыя лідары. Усіх пасадзіць немагчыма. А галоўны лідар у нас мае прозвішча Twitter".
Нагадаем, расійская апазіцыя пратэстуе супраць вяртання да ўлады Уладзіміра Пуціна, патрабуе новых, свабодных выбараў, вызвалення палітзняволеных.







Фота — gazeta.ru, daylife.com