Імігрант з Дамініканскай Рэспублікі выйграў у латарэю ў ЗША 338 мільёнаў

Шчаслівы квіток ён набыў у адной з крамаў, якія прадаюць алкагольныя напоі ў штаце Нью-Джэрсі, інфармуе РБК. Пасля выплаты ўсіх унёскаў і падаткаў Квезада атрымае 152 мільёны долараў. Гэта чацвёрты па велічыні выйгрыш за ўсю гісторыю латарэі Powerball.

Пераможца кажа, што з выйгрышу найперш выдаткуе частку сродкаў на дапамогу сям'і. Яго жонка Інэс адзначае, што шакаваная выйгрышам, але дзякуе за яго Богу.

Шанцы сарваць "джэк-пот" у латарэі Poweball складаюць 1 да 175 мільёнаў.

Фота — n1.by