Інтэрнэт-юзэры выбралі сотню найлепшых твораў беларускай прозы

Галасаванне "ТОП-100 беларускай прозы" з 9 красавіка ладзіла арганізацыя "Дзедзіч". У інтэрнэт-апытанцы за гэты час прынялі ўдзел больш за 1300 чалавек.

У першую дзясятку трапілі ажно 4 творы Уладзіміра Караткевіча. Яго аповесць “Дзiкае паляванне караля Стаха” заняла другое месца. Трэцяе належыць эпапеі Івана Мележа “Людзі на балоце”.

Нагадаем, што галасаванне праходзіла ў межах кампаніі "Наша мова". Са словаў арганізатараў, рэйтынг носіць выключны ўмоўны характар і накіраваны на тое, каб заахвоціць моладзь да чытання беларускай літаратуры:

Першая дзясятка выглядае наступным чынам:

Уладзiмiр Караткевiч “Каласы пад сярпом тваім” (543 галасы)

Уладзiмiр Караткевiч “Дзiкае паляванне караля Стаха” (481 голас)

Іван Мележ “Людзі на балоце” (342 галасы)

Янка Купала “Тутэйшыя” (337 галасоў)

Ян Баршчэўскі “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (299 галасоў)

Уладзiмiр Караткевiч “Чорны замак Альшанскi” (292 галасы)

Якуб Колас “На ростанях” (287 галасоў)

Васіль Быкаў “Знак бяды” (281 голас)

Уладзiмiр Караткевiч “Хрыстос прызямліўся ў Гароднi” (231 голас)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта” (219 галасоў)