Інвестарам прапануюць здабываць "нетрадыцыйныя" выкапні
У сакавіку Беларусь аб'явіць адкрытыя міжнародныя конкурсы на распрацоўку радовішчаў карысных выкапняў.
Патэнцыйныя інвестары ўжо зараз могуць пазнаёміцца з пяццю распрацаванымі бізнес-планамі. "У Беларусі будуць распрацоўваць як традыцыйныя, гэтак і нетрадыцыйныя для нашай рэспублікі віды карысных выкапняў. У іх ліку бурыя вуглі, гаручыя сланцы і жалезная руда", — паведамілі Белтэлерадыёкампаніі ў Мінпрыроды.
Плануецца, што пагадненні з інвестарамі будуць падпісаныя да канца гэтага года. Капітальныя выдаткі па пяці сыравінных праектах, інфармацыя пра якія размешчаная на сайце Мінпрыроды, складуць 6 мільярдаў долараў.