Інжынер з Гродна зрабіў кардонны макет Старога Замка

Дагэтуль майстар галоўным чынам ляпіў паменшаныя копіі аўтатэхнікі і ўзбраенне часоў Вялікай Айчыннай. Зрабіць макет Старога замка яго папрасіла жонка, якая працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

У новай працы самым складаным аказаўся падрыхтоўчы перыяд, на працягу якога былі праштудзіраваны некалькі дзясяткаў кніг, гістарычныя архівы і цэлая тэчка эскізаў. Толькі праз 4 месяцы Ігар прыступіў да самой працы: выразанню і злепванню дэталяў.

Ігар Адасік за аснову свайго макета ўзяў XIV-XV стагоддзі. Архіўных дакументаў пра замак таго перыяду мала. Таму ўзнавіць тое, што было 6 стагоддзяў таму, цікава было не толькі мадэлісту, але і выкладчыкам гродзенскага ўніверсітэта. Іх можна назваць навуковымі кансультантамі гэтай працы. Цяпер паменшаная ў 500 разоў копія замка – гэты навучальны дапаможнік студэнтаў гістарычнага факультэта, паведамляе Блог s13