Італія патрабуе склікаць Савет бяспекі ААН у сувязі з падзеямі ў Сірыі

Як паведамляюць прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі, не менш за 100 чалавек былі забітыя ў выніку ваеннай аперацыі сірыйскай арміі ў горадзе Хама, які стаў адным з галоўных цэнтраў антыўрадавых выступаў. Усяго ж ад пачатку пратэстаў загінула паўтары тысячы апанентаў прэзідэнта Башара Асада, паведамляе ВВС.