Італьянка стала кіраўніцай камісіі Еўрапарламента па барацьбе з мафіяй у ЕС
Соню Альфана, еўрадэпутатку з фракцыі еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў, абралі на першым паседжанні парламенцкай камісіі, якое прайшло ў Страсбургу.
Нагадаем, камісія па барацьбе з мафіяй у краінах ЕС была створаная ў Еўрапарламенце ў сакавіку сёлета. Яна закліканая вывучыць масштабы і ацаніць страты, якія наносіць Еўрасаюзу арганізаваная злачыннасць, карупцыя і адмыванне грошай. Як інфармуе РІА "Новости", толькі гандаль наркотыкамі ў краінах ЕС прыносіць злачынцам да 100 мільярдаў еўра штогод.
Соня Альфана паабяцала ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць план дзеянняў па барацьбе з мафіяй.