Кіраўнік КДБ не выключае, што тэрарыст мог быць наёмнікам
У здзяйсненні тэракту ў Мінску падазраецца малады мужчына неславянскай знешнасці.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў, перадае БЕЛТА.
Створаны фотаробат чалавека, які падазраецца ў выкананні тэракту ў метро. Гэта малады мужчына ва ўзросце да 27 гадоў, моцнага целаскладу, ростам 175-180 см. Ён быў апрануты ў карычневую куртку і карычневую вязаную шапачку. На думку кіраўніка КДБ, не выключаецца версія, што гэты чалавек з'яўляўся наёмнікам.
Зайцаў праінфармаваў, што паводле першасных аператыўна-следчых дзеянняў і экспертнай ацэнкі, выбухная прылада была няпростай. "Вельмі вялікі аб'ём паражальных сродкаў, у якасці якіх выкарыстоўваліся розныя металічныя прадметы як тыя, што былі ва ўжыванні, няправільнай формы, гэтак і тыя, што прадаюцца ў крамах", - сказаў старшыня КДБ.