Каб падняць перакулены грузавік, з яго выгружалі піва (фота)

23-гадовы кіроўца грузавіка ГАЗ, які належыць піўзаводу "Крыніца", не саўладаў з кіраваннем. У выніку, машыну занесла, яна сутыкнулася з Volvo і падзяляльнай агароджай, ды перакулілася на правы бок. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Каб падняць грузавік, значную частку слабаалкагольных напояў і піва давялося выгружаць, інфармуе сайт auto.onliner.by.