Каб трапіць у Duty free, беларусы нелегальна прарываліся праз мяжу

Іх пакаралі за непрыстойныя паводзіны на пункце памежнага кантролю, паведамляюць літоўскія СМІ.
 
Мужчыны ўначы прыйшлі пешшу з боку Беларусі на кантрольна прапускны пункт Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы. Візаў у іх не было. Высветлілася, што мужчыны ішлі ў краму бязмытнага гандлю Duty free, якая працуе на літоўскім баку мяжы.

Літоўская памежніца спыніла пешаходаў, якія верагодна былі ў стане алкагольнага ап'янення, і растлумачыла ім, што яны парушаюць закон. Аднак мужчыны адмовіліся выконваць яе патрабаванні. Тады жанчына выклікала на дапамогу калегаў. Але беларусы сталі абражаць літоўскіх памежнікаў і кпіць над імі. Таксама мужчыны адмовіліся садзіцца ў машыну, у сувязі з чым іх давялося пасадзіць туды сілай і надзець кайданкі. 

Пасля выплаты штрафу беларусаў адправілі назад у Беларусь.

Фота — bymedia.net