Калгаснага брыгадзіра асудзілі за збіццё работніка
Брыгадзіра малочна-таварнай фермы СВК “Грыцкевічы” Нясвіжскага раёна асудзілі да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 25% заробка на карысць дзяржавы.
Таксама ён пазбаўленны права на працягу чатырох гадоў займаць кіруючую пасаду.
Прычынай стала тое, што кіраўнік пабіў падначаленага. Ён палічыў, што жывёлавод не належным чынам выконвае свае абавязкі. Брыгадзір так стукнуў работніка ў плечы, што той зваліўся на бетонную падлогу. Потым начальнік працягваў біць мужчыну, ды так што пераламаў жывёлаводу рэбры.
Віну сваю брыгадзір прызнаў.