Калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" ідзе па вуліцы Сурганава
У вулічнай акцыі, дазволенай сталічнымі ўладамі, бяруць удзел каля тысячы чалавек.
"Чарнобыльскі шлях" пачаўся каля кінатэатра "Кастрычнік" і скончыцца мітынгам на плошчы Бангалор. Сёння адбыліся першыя затрыманні — міліцыянты схапілі грамадскіх актывістак Таццяну Новікаву і Ірыну Сухій.
Сёлета — 27-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Еўрарадыё вядзе онлайн з акцыі.