Каля 100 польскіх фанатаў не пусцілі на матч БАТЭ ў Празе

Каля 100 фанатаў Piast Gliwice, якія прыехалі ў Прагу падтрымаць барысаўскі клуб ва ўчорашнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць чэшскай “Вікторыі”, не пусцілі на стадыён.

“Арганізатары матча і прадстаўнік УЕФА прыняў такое рашэнне, з-за таго, што фанаты былі п’яныя”, паведамляе rmf24.pl.

Паведамляецца, што фанаты паводзілі сябе агрэсіўна, паліцыя ўзяла іх у ачапленне і праводзіла да мяжы. Двое чалавек былі затрыманы.

Нагадаем, 13 верасня барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з “Вікторыяй” з Пльзені.