Каля Бярозаўскага мясакамбіната паставілі муляж быка (фота)
Жывёла запрэжаная ў воз і "выязджае" з абочыны на шашу.
Муляж выкананы з кардону, як і муляжы аўтамабіляў, даішнікаў і школьнікаў, якія ставяць, каб павысіць дысцыпліну дарожнага руху. У Брэсцкай абласной ДАІ кажуць, што яны муляж не ставілі.
Супрацоўніца ДАІ: "Гэта досціп нейкі або рэкламная акцыя — не ведаю. Лепш звярнуцца на мясакамбінат — яны адкажуць".
У мястэчку Бяроза і наваколлі муляж ужо стаў цікавосткай. Праўда, кардонную жывёліну называюць "каровай". Гасцей адмыслова возяць, каб паказаць картэзіянскі кляштар і "карову".