Каля Гродна пройдзе бардаўскі фестываль “Зялёны Гран-Пры”

Адзін з найстарэйшых канцэртаў аўтарскай песні традыцыйна адбываецца ў палявых умовах - каля турбазы “Мелавыя горы”, што за некалькі кіламетраў ад Гродна.

Каб паўдзельнічаць у “Зялёнцы”, папярэдне дасылаць заяўкі і запісы песень у аргкамітэт не трэба.  Жадаючым выступіць дастаткова прыняць удзел у адборачным туры непасрэдна на месцы ў першы дзень фестывалю.

Поўную праграму “Зялёнага Гран-Пры”, а таксама схему даезду можна паглядзець на сайце “Клуба неарганізаваных бардаў”.