Каля Ліды 7-гадовая масквічка трапіла пад колы аўтамабіля

Як паведамілі БелаПАН у ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынка прыехала ў госці з Масквы. Увечары 27 ліпеня яна з сястрой вярталася пасля адпачынку на Нёмане і каля моста праз раку стала перабягаць дарогу.

Кіроўца аднаго з аўтамабіляў паспеў адэкватна зрэагаваць на з’яўленне дзіця на праезнай частцы. А другі, кіроўца “Опеля”, няправільна абраў дыстанцыю. Каб пазбегнуць сутыкнення, ён выехаў на сустрэчную і практычна на ўзбочыне збіў дзяўчынку.