Каля метро могуць знесці дамы, якія не закранае будаўніцтва

Спярша з’явілася інфармацыя, што пад знос подзе ладная частка так званага раёну Сакалянка. Ён месціцца па суседстве з будучай трэцяй лініяй метро.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла жыхарка раёна Алена Трафімава. Яе дом знаходзіцца побач з будучымі рэйкамі метро.

Трафімава: “Сама глядзела план будаўніцтва метро, то яно нас нібыта абмінула. Але знясуць наш раён усё адно. Ужо раней пад нашу зямлю шукалі інвестараў".
 
Праўда, пра будучы знос жыхарам раёна не паведамілі. Але ўжо даўно ім нельга рабіць ніякую перапланіроўку, нельга дабудоўвацца.

Некалькі дамоў ужо знеслі — узамен жыхарам далі кватэры ў навабудах, супастаўныя паводле метражу. Іншым даводзіцца гадамі жыць у чаканні зносу.

Фота — ctv.by