Каля Нацыянальнай бібліятэкі з'явіцца спартовая фан-зона

Каля бібліятэкі ўсталююць велізарныя экраны. Тут будуць працаваць аб'екты грамадскага харчавання, забяспечаныя ахова грамадскага парадку і медыцынскае абслугоўванне, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Пра ўсё гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Ігар Кудрэвіч. Па яго словах, план падрыхтоўкі раёна да чэмпіянату свету па хакеі-2014 уключае больш за 90 пунктаў.

Фота — minsknews.by