Каля Нясвіжскага замка засох “прэзідэнцкі” газон (фота)


Усё рабілі літаральна ў апошні момант, бо як звычайна не паспявалі ў тэрмін. Да таго ж, адкрыццё замка неаднойчы пераносілася праз недаробкі — апошняе сарвалася ў чэрвені.


Мясцовыя жыхары кажуць, што засыхаць трава пачала ўжо праз пару дзён пасля адкрыцця, а цяпер, калі прайшоў месяц — высахла амаль уся.


Дарэчы, на адкрыцці Лукашэнка паўшчуваў міністра культуры Паўла Латушку за непамерна дарагія квіткі (50 тысяч дарослы, 25 тысяч дзіцячы). Аднак дырэкцыя замка прэзідэнта не паслухалася — квіткі не патаннелі. Паводле прыблізных падлікаў, за месяц замак прадаў квіткоў больш чым на 200 тысяч долараў.