Каля паўтысячы заўзятараў падтрымаюць БАТЭ ў матчы з "Барселонай"

Як інфармуе БЕЛТА, у фанацкім сектары стадыёна "Камп Ноў" размесцяцца 350 чалавек. Сярод іх будуць не толькі жыхары Беларусі, але і заўзятары БАТЭ з Польшчы, Расіі, Італіі, Іспаніі ды Швецыі, якія падалі заяўкі на квіткі.

Паводле паведамленняў іспанскай прэсы, у складзе "Барселоны" ў паядынку супраць беларусаў не будзе вялікай групы гульцоў асноўнага складу. Гаспадары поля ўжо вырашылі сваю задачу, забяспечыўшы сабе першае месца ў групе Н. Таму на поле выйдуць пераважна рэзервісты.

Нагадаем, што мінскі матч БАТЭ з "Барселонай" скончыўся разгромным лікам 0:5.