Каля Пружан кіроўца заглядзеўся на рыбакоў і ледзь не заехаў да рыб (фота)
Толькі наезд на агароджу перашкодзіў яму зваліцца з моста.
Аднак і гэта мела цяжкія наступствы. Брус агароджы прашыў маторны адсек і салон “ДЭУ-ЭСПЕРА”, на якім ехаў жыхар Гродна. Кіроўца на міліметры разыйшоўся з брусам, але атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, калі аўтамабіль стукнуўся аб перашкоду.
Кіроўцу даставілі ў бліжэйшую больніцу, паведамляе газета “Раённыя будні”. Аб прычыне аварыі распавёў сам кіроўца, які знаходзіцца ў прытомнасці. Аўтаінспекцыя праводзіць расследаванне.

Фота: "Раённыя будні"