Каля ста магілёўцаў выйшлі пратэставаць супраць будаўніцтва новага дома
Стыхійны мітынг адбыўся ў сераду ў мікрараёне “Юбілейны”.
Людзі былі незадаволеныя тым, што новы дом хочуць паставіць у высаджаным імі калісьці гайку. Акрамя таго, ніякія грамадскія слуханні з нагоды будаўніцтва новага дома не ладзіліся. Жыхароў “Юбілейнага” ніхто не інфармаваў пра планы будаўніцтва.
Паход гараджан у гарвыканкам не даў ніякіх вынікаў. Чыноўнікі адмовіліся выехаць на месца канфлікту і пагутарыць з грамадзянамі.
Само будаўніцтва пакуль не пачалося: месца будучай будоўлі толькі абнеслі плотам. Каб супрацьстаяць з'яўленню новага дома, людзі пачалі збіраць подпісы. Учора ўвечары іх сабралі болей за 200. У чацвер жыхары раёна збіраюцца абмеркаваць сумесны план дзеянняў.
Фота — allday.ru