Камітэт Кангрэсу ЗША сёння разгледзіць "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі"

"Фальсіфікацыя на выбарах 19 снежня 2010 года і ціск на дэмакратычных актывістаў і незалежных журналістаў дыктатуры Лукашэнкі падкрэсліваюць неабходнасць прыняцця такога дакумента" - заявіў аўтар законапраекта, кангрэсмен Крыстафер Сміт, паведамляе Радыё Свабода.

Гэтымі днямі Кангрэс ЗША разглядае прадаўжэнне дзеяння "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі" – закона, прынятага у 2004 годзе. "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі" закліканы спрыяць дэмакратычнаму развіццю, правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, а таксама падтрымліваць зацвярджэнне і ўмацаванне незалежнасці краіны. Закон прадугледжвае выдаткаванне неабходнай дапамогі для недзяржаўных арганізацыяў, незалежных медыяў, уключна з радыё і тэлевізійным вяшчаннем на Беларусь, а таксама пашырэнне міжнародных абменаў.