Камеры назірання ў метро падрабязна паказваюць рух Канавалава і Кавалёва
У судзе па выбуху ў мінскім метро праглядаюць відэазапісы з камераў назірання ў метрапалітэне і на вакзалах Мінску і Віцебску.
Як перадае Іnterfax.by, даволі высокая якасць запісу дазваляе стварыць поўную карціну руху абвінавачваных за 10-11 красавіка 2011 года.
Зранку 10 красавіка на віцебскім вакзале Дзмітрый Канавалаў спакойна некалькі хвілін сядзіць у пачакальні. Каля яго — сумка, дзе меркавана знаходзіцца выбухоўка. Ён п'е каву і чакае аб'явы пра пасадку. Па намаганнях, якія ён прыкладае для ўздымання сумкі, яна можа важыць 15 кг.
У судзе даследуюцца запісы з мінскага чыгуначнага вакзала, дзе сустрэліся Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Падрабязна паказваецца іх рух на станцыю метро "Фрунзенская" і "выпрабавальны" выезд Канавалава на станцыю метро "Кастрычніцкая".
На відэа 11 красавіка яму відавочна цяжэй, чым у папярэдні дзень, несці торбу.