Камісія ААН заклікала легалізаваць наркотыкі ва ўсім свеце
На думку глабальнай камісіі ААН, легалізацыя наркотыкаў будзе больш эфектыўная, чым вайна супраць іх.
Таксама камісія заклікае спыніць крымінальны пераслед наркаманаў. У склад камісіі, адзначае РБК, увайшлі былы генсакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Кофі Анан і былыя прэзідэнты Мексікі, Калумбіі і Бразіліі.
У экспертным дакладзе адзначаецца, што барацьба з наркотыкамі прывяла толькі да ўзмацнення наркагандлю і арганізаванай злачыннасці. Пры гэтым вайна з наркотыкамі каштуе падаткаплатнікам мільёны долараў і забірае жыцці тысяч людзей.
Па звестках ААН, ужыванне опіюмутрымальных сродкаў узрасло з 1998 па 2008 гг. на 35%, какаіну — на 27%, марыхуаны — на 8,5%.
Камісія асабліва жорстка раскрытыкавала ЗША. У сваю чаргу, кіраўніца аддзела па барацьбе з наркаманіяй у Белым доме Джыл Керлікоўскі засталася незадаволеная высновамі камісіі ААН. Па яе словах, наркаманія - гэта захворванне, якое "можна паспяхова прадухіліць і вылечыць".