Камунальнікі зафарбавалі новы адрас БНФ на дзвярах старога офісу
Судовыя выканаўцы сёння афармляюць дакументы аб высяленні фронтаўцаў з мінскага офіса, які яны займалі ад 1992 года.
Судовыя выканаўцы і прадстаўнікі ЖРЭА Савецкага раёна сёння зайшлі ў былы офіс Партыі БНФ. Пачакаўшы 40 хвілін прадстаўнікоў партыі і не дачакаўшыся, яны запрасілі слесара, які адкрыў дзверы, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, Партыя БНФ яшчэ ўчора з гэтага офісу выехала.


Новы офіс Партыі БНФ цяпер знаходзіцца па адрасе: вуліца Крапоткіна, 93а. Яго прэзентацыя запланаваная на 25 жніўня.
Фота — bymedia.net