Канадская зорка фрыстайла насмерць разбілася на трэніроўцы
Сара Бурк магла б прэтэндаваць на золата Алімпіяды ў Сочы.
29-гадовая Бурк траўмавалася 11 студзеня падчас трэніроўкі ў горадзе Парк-Сіці. Яе мозг атрымаў незваротныя пашкоджанні і неўзабаве спартсменка памерла не прыходзячы ў прытомнасць, паведамляе BBC.
Лыжніца трэніравалася выконваючы
фігуру пад назвай "даблкорк". Яна няўдала упала і атрымала траўму
галавы. У выніку разрыву артэрыі кроў трапіла ў мозг. Жанчына страціла прытомнасць і
да моманту смерці ў Медыцынскім
цэнтры універсітэта Юты не прыходзіла ў
прытомнасць.
Сара Бурк лічылася адной
з галоўных прэтэндэнтак на алімпійскае золата ў 2014 годзе. Канадская спартсменка заняла
чацвёртае месца на чэмпіянаце свету-2011 у Парк-Сіці.