Канаплёў: з-за "чорнага спісу" не змагу паехаць на чэмпіянат свету

Партал tut.by пацікавіўся ва Уладзіміра Канаплёва, ці ўдасца яму пабываць на чэмпіянаце свету ў Іспаніі, які пройдзе ў студзені 2013-га? "Мы пісалі ліст у Міжнародную федэрацыю гандбола, прасілі аказаць садзейнічанне ў атрыманні нацыянальнай візы Іспаніі на час правядзення чэмпіянату свету, — кажа Канаплёў. — Аднак адказ з МЗС Іспаніі атрыманы адмоўны. Але я спакойна стаўлюся да сітуацыі. Тэлебачанне і інтэрнэт сёння настолькі шырока развітыя, што неабавязкова знаходзіцца на месцы падзеяў, каб быць у курсе ўсяго, што адбываецца".

Фота — tut.by