Канцэрт "Ляпісаў" сабраў на літоўскай мяжы шматгадзінную чаргу?
Канцэрт "чорнаспіскавага" гурта пройдзе ў Вільні 27 кастрычніка.
Пра вялізныя чэргі паведамляе партал tut.by са спасылкай на відавочца Максіма. У пятніцу ён прыехаў да 7-й раніцы на мяжу ў пункт пропуску "Каменны Лог", на 12 гадзінаў дня перад ім заставалася яшчэ каля 50 машын, і за ім — доўгі хвост.
Па словах Максіма, у чарзе шмат маладых людзей, якія сямейнымі парамі і з сябрамі едуць на "Ляпісаў".
На сайце Памежнага камітэта на 14.50 паведамлялася, што ў "Каменным Логу" на выезд стаіць 400 легкавікоў, у Катлоўцы — 230, у Беняконях і Прывалцы — па 120.
Фота з пункта пропуску "Каменны Лог" — tut.by