Кандрацьеў выклікаў у зборную Гутара і Брэсана, Глеб у заяўку не патрапіў
Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі назваў гульцоў на бліжэйшыя таварыскія матчы.
Нагадаем, 21 сакавіка ў Амане беларусы гуляюць са зборнай Іарданіі, а 25 сакавіка ў Катары — са зборнай Канады.
Як паведамляе сайт bff.by, Георгій Кандрацьеў выклікаў у зборную наступных футбалістаў:
брамнікі: Сяргей Верамко ("Крылы Саветаў", Расія), Аляксандр Гутар ("Дынама", Мінск), Сяргей Чэрнік ("Нёман", Гродна);
абаронцы: Алег Вераціла, Віталь Трубіла (абодва — "Дынама", Мінск), Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Арцём Радзькоў, Максім Бардачоў, Дзяніс Палякоў (усе — БАТЭ), Дзмітрый Вярхоўцаў ("Крылы Саветаў"), Ігар Шытаў ("Мардовія", Расія);
паўабаронцы: Андрэй Чухлей ("Урал", Расія), Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў"), Сяргей Кісляк ("Рубін", Расія), Ян Цігараў ("Лакаматыў", Расія), Эдгар Аляхновіч, Ілля Алексіевіч, Аляксандр Паўлаў (усе — БАТЭ), Сяргей Балановіч ("Шахцёр", Салігорск), Рэнан Брэсан ("Аланія", Расія), Антон Пуціла ("Волга", Расія);
нападаючыя: Уладзімір Хвашчынскі ("Дынама", Мінск), Віталь Радзівонаў (БАТЭ).
Фота — goals.by