Кандрацьеў: параза ад Грузіі амаль перакрэсліла нашы шанцы

Нагадаем, беларускія футбалісты ў роўнай гульні прайгралі з лікам 0:1.

Паводле слоў Георгія Кандрацьева, цяпер на выхад з групы ў нашай зборнай практычна не засталося шанцаў. Ён падкрэсліў, што зноў гульцоў падвяла рэалізацыя небяспечных момантаў, якія яны стваралі каля брамы гаспадароў поля. Гэта быў не іх дзень, сказаў Кандрацьеў пра сваіх футбалістаў. Ён таксама нагадаў, што давялося правесці тры замены траўмаваных футбалістаў — Паўла Няхайчыка, Максіма Жаўнерчыка і Яна Цігарава. Ужо вядома, што Няхайчык і Жаўнерчык не згуляюць 11 верасня з Францыяй, паведамляе БЕЛТА.

Учора адбыўся яшчэ адзін матч у нашай групе. Францыя перамагла ў гасцях Фінляндыю — 1:0.

Фота — ru.uefa.com

На стадыёне, дзе гуляў Георгій Кандрацьеў, пасадзілі бульбу (фота, відэа)

Міліцыянты абшуквалі галоўнага трэнера футбольнай зборнай Кандрацьева