Кандрацьеў запрасіў у алімпійскую зборную Уладзіміра Юрчанку
Таленавіты футбаліст доўга аднаўляўся пасля траўмы і ўчора ўпершыню сёлета выйшаў на замену ў матчы чэмпіянату Беларусі.
Як паведамляе "Прессбол", на міжнародны турнір у Францыі, паедуць 20 футбалістаў, якіх назваў галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў:
Філіп Вайцяховіч ("Фрэй Табі", Швецыя), Уладзімір Юрчанка, Арцём Салавей (абодва — "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Аляксандр Гутар, Дзяніс Палякоў, Дзмітрый Бага (усе — БАТЭ, Барысаў), Алег Вераціла, Сяргей Паліцевіч, Станіслаў Драгун, Віталь Кібук (усе — "Дынама", Мінск), Ігар Кузьмянок, Ілля Алексіевіч (абодва — "Гомель"), Віталь Гайдучык, Уладзімір Хвашчынскі (абодва — "Брэст"), Максім Скавыш, Аляксандр Перапечка, Міхаіл Гардзяйчук (усе — "Белшына", Бабруйск), Андрэй Варанкоў ("Нёман", Гродна), Аляксей Гаўрыловіч ("Нафтан", Наваполацк), Міхаіл Сівакоў ("Зультэ-Варэгем", Бельгія).
Турнір пройдзе з 23 траўня да 1 чэрвеня. Нашу зборную чакаюць матчы з Францыяй, Марока і Мексікай.
Фота — football.by