Кандыдат ад кіруючай партыі лідзіруе на выбарах у Балгарыі

У нядзелю ў Балгарыі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Паводле папярэдняй інфармацыі на іх лідзіруе кандыдат ад кіруючай партыі Расэн Плеўнеліеў, паведамляе ВВС.

Ён набраў больш за 39%, а яго бліжэйшы канкурэнт – кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Івайла Калфін -- толькі каля 29%.