Кандыдатам у дэпутаты абяцаюць, што запіс дэбатаў не будуць "рэдагаваць"
Пра гэта сёння паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна адзначыла, што запісы тэле- і радыёдэбатаў кандыдатаў у палату прадстаўнікоў пойдуць у эфір без рэдагавання. Выключэнне складуць толькі заклікі да людзей, напрыклад, выйсці на плошчу. Іх будуць выразаць, сказала Ярмошына.
Як паведамляе БЕЛТА, кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць для выступленняў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё самы рэйтынгавы эфірны час — ад 17-й да 20-й гадзіны.
Фота — bymedia.net