Кандыдаты пойдуць да Генпракуратуры, каб вызваліць затрыманых актывістаў
Кандыдат ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заклікае ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты а 16-й гадзіне прыйсці ў Генеральную пракуратуру.
Кастусёў прапанаваў патрабаваць неадкладнага вызвалення Змітра Дашкевіча, Міхася Пашкевіча, Алеся Пушкіна, іншых затрыманых актывістаў і спыніць прэвентыўныя затрыманні.
На гэты момант сваю прысутнасьць каля Генеральнай пракуратуры а 16-й гадзіне пацвердзілі Ўладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук, паведамляе прэс-служба БНФ.