Кантрабандыст вёў мікрааўтобус, напакаваны беларускімі цыгарэтамі (фота)

Супрацоўнікам падляшскай памежнай службы 4 жніўня ў вёсцы Кжыве трапіўся мікрааўтобус, цалкам запоўнены беларускімі цыгарэтамі.  

Як паведамляе Kurier Poranny, агулам у аўтамабілі было 300 тысяч цыгарэтаў "Фэст" і "Прэм'ер". Кіроўцу аўтамабіля аштрафавалі, а цыгарэты канфіскавалі.