Капітан затанулай “Коста Канкордзіі” абскардзіў сваё звальненне

Круізны лайнер “Коста Канкордзія” пацярпеў крушэнне ў студзені 2012 года. На борце было 4200 чалавек, загінула 32 чалавекі. Следства выставіла капітану абвінавачанні ў нядбайнасці, якая пацягнула за сабой гібель некалькіх чалавек. Таксама яго вінавацілі ў дзеяннях, што паскорылі затапленне судна. Скеціна пакінуў лайнер, не дачакаўшыся эвакуацыі пасажыраў. Яго яшчэ будуць судзіць па гэтай справе, папярэднія слуханні пачнуцца 15 кастрычніка, перадаюць інфармагенцтвы.

Тым не менш Франчэска Скеціна абскарджвае сваё звальненне. Зрэшты, такое права мае кожны наёмны работнік у Італіі.