Карціну Мунка "Крык" прадалі за рэкордныя 120 мільёнаў долараў

Карціна Эдварда Мунка была прададзеная ў сераду на таргах Sotheby's у Нью-Ёрку. Дагэтуль творы мастацтва за такія грошы ніхто не набываў. Папярэдні рэкорд належыў карціне Пабло Пікасо "Аголеная, зялёнае лісце і бюст", напісанай у 1932 годзе і прададзенай два гады таму за 106,5 млн долараў, адзначае РІА "Новости".

"Крык" Мунка быў напісаны ў 1895 годзе і з'яўляецца адной з чатырох версій. Тры астатнія знаходзяцца ў нарвежскіх музеях.