Карупцыю ў фінансавай міліцыі ацанілі ў тры з паловай гады калоніі
Падпалкоўніка фінансавай міліцыі Адамовіча абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў супраць інтарэсаў службы.
Учора ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска дзяржаўны абвінаваўца папрасіў адправіць кіраўніка ўпраўлення па расследаванні злачынстваў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Дзмітрыя Адамовіча на тры гады і шэсць месяцаў ў калонію ўзмоцненага рэжыма, а таксама пазбавіць права займаць пасады кіраўніка тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе "Ежедневник".
Нагадаем, што падпалкоўніка фінансавай міліцыі Адамовіча абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў супраць інтарэсаў службы. Сваю віну Адамовіч не прызнае.