Каруселі ў мінскіх парках сыходзяць на зімовыя вакацыі

Аднак папулярныя атракцыёны “Авірдром” і “Вальс” у парку Горкага будуць яшчэ працаваць пры ўмове добрага надвор’я. Дарэчы, да новага сезона ў парку 50-годдзя Кастрычніка плануецца закупіць і ўсталяваць тры-чатыры новых атракцыёны, у парку Чэлюскінцаў — два, паведамілі БелаПАН ва УП “Гарадскія паркі Мінскзеленбуда”.


Сёлета сезон атракцыёнаў у сталіцы адкрыўся 14 красавіка.