Касцёл растлумачыў, як не саграшыць у працоўную нядзелю
Прэс-сакратар епіскапату Беларусі ксёндз Юры Санько супакоіў вернікаў.
Ён паведаміў, што праца ў нядзелю 11 сакавіка не будзе грахом, бо людзі будуць працаваць не добраахвотна, а пад прымусам. Аднак усё адно вернікі павінны паспрабаваць вечарам ці раніцай патрапіць на літургію, інфармуе сайт catholic.by
Нагадаем, па рашэнні кіраўніцтва Беларусі працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка.