Кастусёў павінен 26 красавіка з'явіцца ў пракуратуру
Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў выклік на 10 раніцы. Допыт звязаны з выбухам у мінскім метро 11 красавіка.
Нагадаем, з Рыгора Кастусёва ўсё яшчэ не зняты статус падазраванага па справе 19 снежня, абвінавачванні таксама не прад’яўляюць.