КДБ гатовы аплаціць паездку на допыт у Мінск магілёўскаму актывісту

Позву на допыт у Мінск на 12 сакавіка Лабачову ўручылі сёння зранку. Гэта ўжо другі выклік актывіста ў сталічны КДБ пасля Плошчы — актывіст дапытваўся як сведка па справе аб "масавых беспарадках" 16 лютага, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".