КДБ пацвярджае: Брэйвік прыязджаў у Беларусь да Надзеі Руткоўскай
Пра гэта паведаміў цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.
Па звестках спецслужбаў, Андэрс Брейвік быў у Беларусі з 4 па 11 сакавіка 2005 года. У іншы час нарвежскі тэрарыст нашу краіну не наведваў, заяўляюць у КДБ.
У Мінску Брэйвік кантактаваў з грамадзянкай Надзеяй Руткоўскай, якая тады жыла па вуліцы Садовай мікрараёна Уручча – былога ваеннага гарадка Уручча. У КДБ лічаць, што гэтая дэталь і стала падставай для паведамленняў, быццам Брэйвік наведваў вайсковую базу.
У наш час Руткоўская, як мяркуюць у КДБ, жыве ў ЗША ў Паўночнай Караліне разам з блізкімі сваякамі. У лютым 2009 гады яна выехала ў Нямеччыну.