КДБ ў 2011 годзе выкрыў некалькі агентаў замежных спецслужбаў

КДБ таксама правёў сёлета комплекс мерапрыемстваў, якія дазволілі выявіць і спыніць дзейнасць шэрагу кадравых супрацоўнікаў ведамства. Яны дзейнічалі на шкоду дзяржаве, паведамляе БелТА.

Падрабязнасці не раскрываюцца. Невядома, да якой краіны належалі раскрытыя шпіёны, а таксама ў чым канкрэтна абвінавачваюць раскрытых супрацоўнікаў КДБ.